Могилевский областной краеведческий музей имени Е.Р. Романова
Манета «сібірская» 10 капеек 1776 г. Калыванскі манетны двор. Расійская імперыя, Калывана-Васкрасенская губернія, с. Сузун. Медзь, чаканка.
Талерка дэкаратыўная «Ландышы». Фірма «Villeroy & Boch». Германская імперыя, 1850-я гг. фаянс; маёліка, ліццё.
Знак грашовы. 5 рублёў 1918 г. Украіна, Гомельскі павет, г. Гомель. Папера, друк. Мясцовы выпуск грашовых знакаў, быў здзейснены ў 1918 г. з дазволу нямецкіх аккупацыйных улад. Адзіная бона Гомельскага земства, выдадзена толькі ў адным намінале.
Білет разменны. 100 рублёў 1918 г. Беларусь, Магілёўская губ., г. Магілёў. Папера, друк. Мясцовы выпуск грашовых знакаў, быў здзейснены гарадской Думай з дазволу польскіх аккупацыйных улад вясной 1918 г.
Білет разменны. 25 рублёў 1918 г. Беларусь, Магілёўская губ., г. Магілёў. Папера, друк. Мясцовы выпуск грашовых знакаў, быў здзейснены гарадской Думай з дазволу польскіх аккупацыйных улад вясной 1918 г.
Білет разменны. 10 рублёў 1918 г. Беларусь, Магілёўская губ., г. Магілёў. Папера, друк. Мясцовы выпуск грашовых знакаў, быў здзейснены гарадской Думай з дазволу польскіх аккупацыйных улад вясной 1918 г.
Білет разменны. 5 рублёў 1918 г. Беларусь, Магілёўская губ., г. Магілёў. Папера, друк. Мясцовы выпуск грашовых знакаў, быў здзейснены гарадской Думай з дазволу польскіх аккупацыйных улад вясной 1918 г.
Білет разменны. 1 рубль 1918 г. Беларусь, Магілёўская губ., г. Магілёў. Папера, друк. Мясцовы выпуск грашовых знакаў, быў здзейснены гарадской Думай з дазволу польскіх аккупацыйных улад вясной 1918 г.
Білет разменны. 3 рублі 1918 г. Беларусь, Магілёўская губ., г. Магілёў. Папера, друк. Мясцовы выпуск грашовых знакаў, быў здзейснены гарадской Думай з дазволу польскіх аккупацыйных улад вясной 1918 г.
Знак натуральны разліковы. Знак натуральны разліковы «10/100 пуда хлеба». Натуральна-разліковы саюз «Розум і сумленне». Украіна, г. Кіеў, 1921 г. Бронза, чаканка.
Скарб манет 2-й паловы XVIII ст. Быў знойдзены ў 1980 годзе ў в. Шастакі Кароўчынскага с/с Горацкага раёна. У склад скарбу ўваходзіць 1241 манета вартасцю 5 капеек часоў праўлення Елізаветы Пятроўны (1741-1761), Кацярыны II (1762-1796). Агульная вага скарбу складае звыш 60 кг.
Іаган Вальгаўзэн «Учение и хитрость ратнаго строения пехотныхъ людей». Маскоўскі друкарскі двор, 1647 г. Першая руская друкаваная кніга, ілюстраваная гравюрамі на метале. Змяшчае 35 гравіраванных табліц.
В. Ластоўскі «Гісторыя беларускай крыўскай кнігі». г. Коўна, друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926 г. Кніга на беларускай мове з`яўляецца першым, прыжыццёвым выданнем асноўнай працы выдатнага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, пісьменніка, гісторыка, філолага, літаратуразнаўцы і этнографа Вацлава Ластоўскага. Кніга змяшчае інфармацыю аб рукапісных помніках Магілёўшчыны і аб кнігах, якія друкаваліся ў магілёўскіх друкарнях у 17-19 стст.
Нейман І.Е., Пагодзін М. П. «Сочинение г-на N и критический разбор онаго «О жилищах древних русов». г. Москва, друкарня С. Селіванаўскага, 1826 г. Кніга змяшчае ўласна твор Неймана І.Е. і яго крытычны разбор вядомага рускага гісторыка Міхаіла Пятровіча Пагодзіна. У ўступе паведамляецца, што пераклад твора зроблены па даручэнні графа М. П. Румянцава. Кніга належала фундаментальнай бібліятэцы Магілёўскай мужчынскай гімназіі.
Р. Шарль «Древняя история Т. 2. «Об египтянах, карфагенянах, об ассирийцах, о вавилонянах, о мидянах, персах, о македонянах и о греках». г. С.-Пецярбург, друкарня Імператарскай Акадэміі Навук, 1751 г. Кніга — выданне працы вядомага французскага гісторыка і педагога Шарля Ралена ў перакладзе рускага паэта 18 ст. Васіля Традзьякоўскага, дзе выкладаецца старажытная гісторыя Бліжняга Ўсходу. Кніга належала фундаментальнай бібліятэцы Магілёўскай мужчынскай гімназіі.
«Истинное повествование или жизнь Гавриила Добрынина, им самим писанная в Могилеве и в Витебске. 1752-1823 гг.». г. С.-Пецярбург, друкарня В. І. Галавіна, 1872 г. Кніга змяшчае нататкі Віцебскага губернскага пракурора Гаўрыіла Іванавіча Дабрыніна, надрукаванае пасля смерці аўтара. У выданне ўключаны ў якасці дадаткаў паслужны спіс Г.І. Дабрыніна і ўказальнік асабістых імён і геаграфічных назваў.
І.І. Грыгаровіч «Белорусскій архивъ древнихъ грамотъ». г. Масква, друкарня С. Селіванаўскага, 1824 г. Кніга з`яўляецца першым археаграфічным выданнем дакументаў па гісторыі Беларусі. Выдадзена (толькі першая частвка) археографам Іванам Іванавічам Грыгаровічам, ураджэнцам Магілёўскай губерніі на сродкі графа М. П. Румянцава. Першае і апошняе выданне. Змяшчае 57 старажытных грамат 15-18 стст., у асноўным Магілёўскіх.
Wladyslaw Syrokomla «Dwie Gawedy»/ Уладзіслаў Сыракомля «Дзве легенды». г. Вільна, друкарня «А. АSSA Ksiegarza wilenskiego», 1856 г. Кніга — унікальнае прыжыццёвае кішэннае выданне на польскай мове твораў вядомага польскага і беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі, ураджэнца Бабруйскага павета Мінскай губерніі. Утрымлівае дзве паэмы «Spowiedz pana Korsaka» — «Споведзь пана Корсака» і «Pan Marek w piekle» — «Пан Марэк у пекле».
М. П. Сазонаў «Празднованіе столетняго юбилея Могилевской мужской гимназіи». г. Магілёў, тыпа-літаграфія Ш. Фрыдланда, 1910 г. У кнізе асвятляецца падрыхтоўка да ўрачыстасцеў, апісваюцца мерапрыемствы з нагоды стогадовага юбілею Магілёўскай мужчынскай гімназіі, прыводзяцца тэксты прывітальных слоў, тэлеграм і лістоў, утрымліваецца спіс асоб, зрабіўшых ахвяраванні гімназіі з нагоды юбілею, і спіс навучэнцаў гімназіі.
Кніга «Postilla Catholicka Mnicysza». г. Кракаў, Друкарня Анджэя Піятркоўчыка, 1590 г. Кніга з’яўляецца трэццім выданнем кароткіх каталіцкіх казанняў на аснове Свяшчэннага Пісання вядомага польскага тэолага, перакладчыка Бібліі на польскую мову Якуба Вуека, багата ілюстраваная гравюрамі на медзі.
«Устав Петровский. Содержит в себе первую и третью части». г. С-Пецярбург, 1766 г. Букіністычны канвалют-рукапіс і друкаванае выданне ў адным пераплёце. Рукапісы канвалюта выкананы рознымі почыркамі чорнымі чарніламі спосабам пісьма, прынятым у XVIII стагоддзі.