Скарб манет 2-й паловы XVIII ст. Быў знойдзены ў 1980 годзе ў в. Шастакі Кароўчынскага с/с Горацкага раёна. У склад скарбу ўваходзіць 1241 манета вартасцю 5 капеек часоў праўлення Елізаветы Пятроўны (1741-1761), Кацярыны II (1762-1796). Агульная вага скарбу складае звыш 60 кг.