Кніга «Postilla Catholicka Mnicysza». г. Кракаў, Друкарня Анджэя Піятркоўчыка, 1590 г. Кніга з’яўляецца трэццім выданнем кароткіх каталіцкіх казанняў на аснове Свяшчэннага Пісання вядомага польскага тэолага, перакладчыка Бібліі на польскую мову Якуба Вуека, багата ілюстраваная гравюрамі на медзі.