І.І. Грыгаровіч «Белорусскій архивъ древнихъ грамотъ». г. Масква, друкарня С. Селіванаўскага, 1824 г. Кніга з`яўляецца першым археаграфічным выданнем дакументаў па гісторыі Беларусі. Выдадзена (толькі першая частвка) археографам Іванам Іванавічам Грыгаровічам, ураджэнцам Магілёўскай губерніі на сродкі графа М. П. Румянцава. Першае і апошняе выданне. Змяшчае 57 старажытных грамат 15-18 стст., у асноўным Магілёўскіх.
