В. Ластоўскі «Гісторыя беларускай крыўскай кнігі». г. Коўна, друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926 г. Кніга на беларускай мове з`яўляецца першым, прыжыццёвым выданнем асноўнай працы выдатнага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, пісьменніка, гісторыка, філолага, літаратуразнаўцы і этнографа Вацлава Ластоўскага. Кніга змяшчае інфармацыю аб рукапісных помніках Магілёўшчыны і аб кнігах, якія друкаваліся ў магілёўскіх друкарнях у 17-19 стст.