Заказаць экскурсію: +375 222 64-10-14, 65-42-81

Могилевский областной краеведческий музей имени Е.Р. Романова

Экспазіцыя адкрыта ў 1997 г., размешчана ў 5 залах першага паверха музея.


Старажытная гісторыя Магілёўшчыны багатая і цікавая.

На тэрыторыі вобласці вядома звыш 2 тысяч помнікаў археалогіі: стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, умацаваныя гарадзішчы і адкрытыя селішчы похі жалеза і сярэднявечча, старажытныя гарады і замчышчы, грунтовыя могільнікі і курганы.

Экспазіцыя адлюстроўвае матэрыяльную культуру і гаспадарчую дзейнасць насельніцтва Магілёўскага Падняпроўя ад палеаліту да сярэднявечча. Экспануюцца крамянёвыя і каменныя прылады (наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, вастрыі, сякеры), жалезныя вырабы (зброя, нажы, шылы, крэсівы), ляпны і ганчарны посуд, прасліцы, упрыгожанні (бранзалеты, падвескі, кольцы, фібулы, пацеркі), зерне культурных раслін і інш.

Асноўныя заняткі чалавека розных эпох адлюстроўваюць дыярамы «Паляванне на маманта», «Рыбалоўства», «Ганчарства», «Культавае месца. Курганы. Селішча». Эпоху фінальнага палеаліту і мезаліту прадстаўляюць багацейшыя калекцыі крамянёвых прылад грэнскай і свідэрскай культур. Неаліт і бронзавы век адлюстроўваюць цікавы скарб крамянёвых трапецый са Старага Дзедзіна, бронзавы кельт з Клічаўшчыны, касцяныя гарпуны, матыгі і наканечнік стралы.

Экспануюцца макет мезалітычнага жытла, рэканструкцыі лучковай дрэлі і вертыкальнага ткацкага станка, курганнага і грунтовых пахаванняў, скульптурныя рэканструкцыі чалавека.

Асобны экспазіцыйны комплекс прысвечаны ўнікальнаму помніку часоў вялікага перасялення народаў гарадзішчу Нікадзімава. Паселішча з’яўлялася адміністрацыйна-тэрытарыяльным цэнтрам акругі, месцам знаходжання сядзібы правадыра і яго дружыны.

Прадстаўлена аб’ёмная рэканструкцыя гарадзішча і багацейшы рэчавы комплекс — зброя, рыштунак каня і вершніка, скарб, рэдкія і шыкоўныя ўпрыгожанні з каляровых металаў, шкла, бурштыну, пальчатыя і антрапа-зааморфныя фібулы, бытавыя рэчы, керамічны посуд.

 

Адрас: 212030 г. Магілёў, пл. Славы, 1

Тэлефоны:
+375 222 64-10-14 (замова экскурсій)
+375 222 64-14-50 (каса)
+375 222 64-01-20 (прыёмная)

Электронная пошта: kraimog@mogilevmuseum.by

Время работы:
10:00–18:00
Выходнай:
панядзелак (пл. Славы, 1)
серада (вул. Першамайская, 8)