Сёння ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава адбыўся старт унікальнага выставачнага праекта «Верагодна, гэта…».

На першым этапе мерапрыемства — лекцыі-прэзентацыі «Дыялог Археалогіі і Мастацтва» — прысутнічала таленавітая і актыўная творчая моладзь Магілёва. Маладыя мастакі, дызайнеры і рамеснікі пазнаёміліся з унікальнымі элементамі старажытных экспанатаў II–XVII стагоддзяў, якія зараз стануць асновай для іх творчых ідэй, стварэння ўласных арт-аб’ектаў і мастацкіх рэканструкцый.

Жадаем удзельнікам натхнення, нясгаснага крэатыву і вялікіх творчых поспехаў у рэалізацыі ўсіх задуманых ідэй!









