Выставачны праект «Верагодна, гэта…» адкрыты для ўсіх творчых людзей з багатай фантазіяй. Калі вам цікава сумясціць гісторыю і мастацтва, вы яшчэ паспееце стаць удзельнікам маштабнай фінальнай экспазіцыі.
У чым сутнасць праекта?
🔹Задумка: Вы бераце за аснову для творчых ідэй элементы старажытных экспанатаў II–XVII стагоддзяў нашай эры і ствараеце іх мастацкую інтэрпрэтацыю (як гэты прадмет мог выглядаць у старажытнасці або чым ён мог бы стаць сёння).
🔸Вынік: Ваша праца будзе прэзентавана на выніковай аднайменнай выставе ў музеі.
Мы выбралі 4 унікальныя артэфакты, якія чакаюць вашага творчага погляду.




Дайце волю фантазіі і стварыце нешта сваё!
А калі захочаце пабачыць усе рэчы ўжывую — запрашаем да нас праз тыдзень! Сачыце ў сацсетках за канкрэтнай датай.
Месца правядзення выставы: Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава.
Даведкі, прыём заявак і запіс па тэлефонах: +375 (222) 64–10-14; +375(222) 42–76-07.









