Фотавыстава «Восеньскія краявіды ў фотафарбах Генадзя Карчэўскага»

Генадзь Карчэўскі нарадзіўся  ў 1954 годзе ў Магілёве. У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (сёння гэта Акадэмія мастацтваў). Вучыўся на аддзяленні графічнага дызайну, дзе вывучаў прыёмы фатаграфіі і фотаграфікі.
З 1986 года Г.Карчэўскі актыўна ўдзельнічаў у саюзных і замежных выставах мастацкай фатаграфіі. Прыняў удзел больш чым у 90 выставах і фотасалонах. Мае шэраг узнагарод і публікацый у краіне і за мяжой.
У 1991 годзе Генадзю прысвоена званне «Artist Fed­er­a­tion of Art Pho­tog­ra­phy» (A. FIAP),
а ў 1997 – «Excel­lence FIAP» (E. FIAP).
Жанры, у якіх  працуе фотамастак – пейзаж, гарадское асяроддзе, чалавек у горадзе, рэпартаж  падзей, нацюрморт, партрэт, натурная студыйная здымка.
За апошняе дзесяцігоддзе актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх фотапраектах народнага фотаклуба «Радуга», якія праходзілі ў Магілёве, Мінску, Гродна.
Адзін з аўтараў кнігі «Магілёўскі фотаальбом. 1864–2000».