Вы прапусцілі першы этап нашага праекта «Верагодна, гэта…»? Былі занятыя, забыліся ці проста не змаглі даехаць? Без панікі! Мы ўсё прадумалі і даем вам яшчэ адну магчымасць!
Ужо 24 верасня мы чакаем менавіта ВАС!
Чаму варта прыйсці?
Злавіць натхненне: працягнем акунацца ў таямнічую археалагічную спадчыну II–XVII стагоддзяў.
Праявіць творчасць: падзеліцеся сваімі ідэямі для стварэння будучых арт-аб’ектаў і рэканструкцый.
Знайсці сваіх: пазнаёміцеся з топавымі мастакамі, дызайнерамі і рамеснікамі Магілёва.
Час сустрэчы: 18:00
Уваход: вольны!
Месца: пл. Славы
Маеце пытаннi? Тэлефануйце: 64–10-14; 42–76-07









