🙄 Дзе скончваецца міф Гамера і пачынаецца рэальная гісторыя?
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава запрашае вас на ўнікальны археалагічны кінавечар! Наш эксперт раскажа пра гісторыю вывучэння сапраўднага археалагічнага помніка, лёс якога, можа, і больш цікавы за лёс герояў на экране.
🎬 А на экране будзе паказаны мастацкі фільм «Троя», які пагрузіць гледачоў у часы, якія і для Гамера былі старажытнасцю.
Калі: 22 жніўня а 16:30
Дзе: пл. Славы, 1
Кошт квітка: для дарослых — 3,50 руб., для навучэнцаў — 1,75 руб.
📞 Даведкі і запіс па тэлефонах: +375 (222) 64–10-14; +375 (222) 64–14-50









