16 верасня а 14.30 ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава стартуе ўнікальны выставачны праект «Верагодна, гэта…», які прапануе зусім новы, нестандартны погляд на старажытныя артэфакты, узрост якіх налічвае больш за паўтары тысячы гадоў.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу мастакоў, дызайнераў, рамеснікаў і ўсіх творчых людзей з багатай фантазіяй!
Што чакае ўдзельнікаў?
Першы этап: Лекцыя-прэзентацыя «Дыялог Археалогіі і Мастацтва». Наведвальнікі пазнаёмяцца з элементамі захаваных экспанатаў II–XVII стагоддзяў нашай эры, якія стануць крыніцай натхнення для стварэння ўласных арт-аб’ектаў.
Другі этап: Выніковая аднайменная выстава, на якой аўтары прадставяць свае творчыя працы — мастацкія інтэрпрэтацыі і «рэканструкцыі» таго, якімі гэтыя прадметы маглі быць у старажытнасці.
Калі: 16 верасня а 14:30
Даведкі і запіс па тэлефонах: +375 (222) 64–10-14; +375(222) 42–76-07









