Запрашаем у эпоху крыжакоў: гісторыя, археалогія і кіно ў музеі! Гэтымі выхаднымі, 10 кастрычніка, УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава» запрашае ўсіх аматараў сярэднявечнай гісторыі на захапляльнае тэматычнае мерапрыемства. Што вас чакае ў праграме:
Гісторыка-археалагічны лекторый. Вы даведаецеся пра сапраўдны гістарычны і археалагічны кантэкст крыжовых паходаў, а таксама пра тое, як насамрэч было ўладкавана Ерусалімскае каралеўства (дзяржава крыжакоў).
Кінапаказ. Прагляд знакамітага мастацкага фільма «Царства нябеснае» (пра драматычныя падзеі ў Ерусалімскім каралеўстве).
Калі: у суботу а 15:00.
Кошт уваходу: Дарослы — 3,50 руб. Школьнікі / студэнты — 1,75 руб.
Дзе: Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава (пл. Славы, 1).
Даведкі і запіс па тэлефонах: 64–10-14; 42–76-07









